Explore Sign in Sign up
Магілёў
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

Вандроўка “На радзіму Мікешына, Вашчылы і Азімава”

Published on Sept. 27, 2012 at 6:39 a.m. by XC

На працягу вандроўкі (у маршруце магчымыя змены) мы наведаем шэраг цікавых мясцін, сярод якіх:

Category: Uncategorized
|
Read More

Вольскі сабраў у Магілёве поўную залу

Published on Sept. 27, 2012 at 4:04 a.m. by XC

Вольскі прыехаў у Магілёў разам з музыкам Паўлам Аракелянам, які аздабляў выступ іграннем на саксафоне ды флейце. А яшчэ Павел спяваў голасам Грышкі, у песнях з праекту «Саўка ды Грышка».

Паслухаць Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна сабралася блізу сотні чалавек.

Цягам усяго выступу народ уголас падпяваў і нават танчыў пад добра вядомыя песні часоў N.R.M., «Крамбамбулі» ці «Народнага альбома».

На новым дыску сабраныя 100 песень, што гучалі цягам двух гадоў ў эфіры і на сайце «Свабоды». Дарэчы, па словах журналіста радыё Аляксея Знаткевіча, праект «Саўка ды Грышка», што пакуль прыпыніўся, можа аднавіцца.

А ці здарыцца гэта, залежыць, у тым ліку, і ад меркавання слухачоў радыё.

Category: Uncategorized

Тэатр імя Якуба Коласа пакажа магілёўцам спектаклі для дзяцей і дарослых

Published on Sept. 26, 2012 at 7:33 a.m. by XC

На наступны дзень драму зменіць камедыя, затым — іранічная мілая драма. Маленькія гледачы змогуць стаць удзельнікамі казкі-гульні «Як воўк мамай быў». Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа працягнуцца да 21 кастрычніка.

16, 17 кастрычніка, 18:30
«Леаніды не вернуцца на Зямлю», драма (паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць»)


Два стагоддзі, чатыры лёсы — павязаныя ў адно. Што гэта: памяць продкаў ці шляхі гісторыі? Відавочна толькі, што каханне перадаецца праз кроў, яно ўваходзіць у генетычную памяць чалавека, калі гэта — сапраўднае каханне... Яны сустрэліся ў літаратурным інстытуце, у Маскве. Ён — шчыры беларус, паэт Андрэй Грынкевіч, які захоўвае ў куточку сваёй памяці балючую, таямнічую і велічную паромную гісторыю кахання дзядоў, якое не адбылося... Яна — гожая, інтэлігентная, замужняя выкладчыца мастацтвазнаўства Ірына Горава.
Горава!.. Такое знаёмае прозвішча, шчымлівы напамін... Таго, хто ратаваў бабулю ў далёкую лёсавызначальную ноч 1863 года, клікалі Юрый Гораў, капітан з Масквы... Няўжо яна — тая, што запаліла ў яго сэрцы светлы агеньчык кахання, — сапраўды нашчадак ТАГО Горава?.. Няўжо цяпер, праз стагоддзе, атрымаецца выратаваць каханне?!.. А лёс чакаў свайго часу і выкрыцця цяжкай немінучасці...

Category: Uncategorized
|
Read More

Гурток беларускай мовы запрашае 26 верасня

Published on Sept. 26, 2012 at 6:59 a.m. by XC

Творчасць Уладзіслава Сыракомлі адметная палымяным патрыятызмам, глыбокім веданнем гісторыі Бацькаўшчыны, характару, звычаяў, асаблівасцей нацыянальнай псіхалогіі беларусаў.


Барэльеф У.Сыракомлю касцёле Св. Яна ў Вільні

У сваіх творах ён апяваў хараство наднёманскіх краявідаў, падкрэсліваючы, што яны даражэйшыя за славутыя замежныя.


Магіла У. Сыракомлі на могілках Росы ў Вільні

Яго вабілі i гістарычныя падзеі, што сведчылі пра патрыятызм продкаў, пра ix імкненне да свабоды i шчасця, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля вызвалення Айчыны.
Выкладчык - кандыдат філалагічных навук, літаратар Віталь Еўмянькоў.

Збор ў сераду а 18.30 у кавярні “Пекін”. Далучайцеся!

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Тацяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 70-86-46)

Category: Uncategorized

Лявон Вольскі едзе ў Магілёў

Published on Sept. 22, 2012 at 6:50 a.m. by XC

Два гады ў эфіры і на сайце Радыё Свабода галасамі Лявона Вольскага спявалі Саўка ды Грышка — Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнай наменклатуры, і Рыгор Браніслававіч Глык, апазіцыянер са стажам.

За гэты час музычныя героі паспелі патрапіць у турму і пад цэнзуру, але працягвалі штотыдзень выклікаць смех і слёзы слухачоў.
Усе 100 песень Саўкі ды Грышкі цяпер выйшлі на адным дыску ў серыі «Бібліятэка Свабоды», дзе таксама ёсць народнае відэа і інтэрнэт-спасылкі на ўсе кнігі і дыскі з серыі.

Вы маеце магчымасць атрымаць новы дыск бясплатна.

25 верасня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы з Лявонам Вольскім ў Магілёве (завулак Чкалава, 16, грамадскі цэнтр «Кола»).

Category: Uncategorized

Свята вулічнай музыкі пройдзе ў Магілёве 24 верасня

Published on Sept. 21, 2012 at 6:35 a.m. by XC


Свята вулічнай музыкі ў Віцебску

Святам вулічнай музыкі арганізатары вырашылі адзначыць дзень восеньскага раўнадзенства, так званы «Багач». Пра яго паходжанне і месца ў традыцыйным беларускім календары ўсім жадаючым распавядуць супрацоўнікі музея этнаграфіі перад пачаткам танцавальна-спеўнай часткі. Адмыслова на свята ў Магілёў прыедзе вядомы дудар з Лепеля Васіль Шкіндзер.

Проста прымусіць магілёўцаў ўсміхацца

Па словах аднаго з арганізатараў свята, падобныя рэчы даўно ладзяцца на вуліцах іншых гарадоў Беларусі, не кажучы пра Еўропу:

- Не толькі актыўны ўдзел, але і пасіўнае назіранне за жывымі праявамі культуры, на наш погляд, выконвае некалькі важных роляў: па-першае, гэта візуалізуе беларускую традыцыйную культуру, што дазваляе кожнаму бачаць і адрозніваць «сваё і чужое»; па-другое, калі на вуліцах горада гучыць жывая музыка, - гэта стварае адпаведны настрой, творчую атмасферу; усё гэта проста прымушае гараджан ўсміхацца. А гэта, згадзіцеся, таксама важна.

Уваход на мерапрыемства вольны.
Пачатак імпрэзы 24 верасня ў Музеі этнаграфіі (вуліца Першамайская, 8) у 15:30. Танцы распачнуцца ў 16:00.
Тэлефоны для даведак: (029) 242-37-22, Яўген; (029) 331-82-77, Алесь.

Category: Uncategorized

Да 100-годдзя Максіма Танка

Published on Sept. 19, 2012 at 8:14 a.m. by XC


Вандроўка Магілёўскага ТБМ на радзіму Максіма Танка. Жнівень 2012 г.

Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 17 верасня 1912 г. у в. Пількаўшчына (сёння Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Старшыня праўлення Саюзу пісьменнікаў БССР (1971-90). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР (1969-89), старшыня прэзідыўму ВС БССР VI-VII скліканняў. Памёр 7 жніўня 1995 г.


Пількаўшчына - малая радзіма паэта

Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
- Прайсці праз вернасць.


Магіла Макісма Танка ў Пількаўшчыне


Родная хата паэта

Родная мова

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Чытайце пра Максіма Танка:

Класікі без глянцу: Максім Танк - кароль прэферансу

Куды зьніклі дзёньнікі Максіма Танка?

Category: Uncategorized

Экскурсія па Магілёве

Published on Sept. 12, 2012 at 4:37 p.m. by XC

Маршрут: Замкавая гара - Гандлёвая плошча - вуліца Шклоўская - Богаяўленскі манастыр - калегіум езуітаў і касцёл Ксаверыя - Тэатральная плошча - касцёл Св. Станіслава - Пажарны завулак - Саборная плошча.

Праводзіць экскурсію будзе старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў. Запрашаюцца ўсе неабыякавыя да гісторыі роднага горада.

Далучайцеся да нас Укантакце!

Category: Uncategorized

Магілёўскае ТБМ віншуе Сяргея Дымкова

Published on Sept. 11, 2012 at 3:35 a.m. by XC

Дарагі Сяржук!

Шчыра віншуем з Днём народзінаў!!!

Няхай поспех спадарожнічае Табе ва ўсіх справах, а натхненне і творчасць ніколі не пакідаюць Цябе!

Няхай кожны дзень будзе напоўнены дабрынёй, падтрымкай родных і сяброў, а трывог і клопатаў стане як мага менш!

Няхай на душы ў Цябе будуць радасць і спакой, у працы — поспех і павага, а ў сям’і - дабрабыт і ўзаемаразуменне!

Шчыра зычым, каб кожны новы дзень прыносіў Табе і тваім родным моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць.

Таксама зычым Табе самых вялікіх здзяйсненняў у тваёй нястомнай працы на карысць Беларушчыны!!! Бо толькі з табой усведамляеш, што разам мы – непераможныя, што мы нягледзячы ні на што мы здолеем зберагчы і “праз вякі несці” наш неацэнны скарб - родную беларускую мову!!! Мы вельмі моцна любім і паважаем Цябе!!!

Сябры і паплечнікі

Category: Uncategorized

Юбілей Івана Грыгаровіча (1792-1852)

Published on Sept. 11, 2012 at 3:11 a.m. by XC

Грыгаровіч нарадзіўся 26 жніўня 1792 г. у мястэчку Прапойск Старабыхаўскага павета Магілёўскай губерніі. Яго бацька, Іван Конанавіч, выкладаў рыторыку ў Магілёўскай семінарыі, служыў свяшчэннікам у Рагачове, Прапойску, Гомелі. Маці, Марыя Раманаўна, была пляменніцай знакамітага беларускага архіепіскапа Георгія Каніскага. Атрымаўшы адукацыю ў Магілёўскай духоўнай семінарыі, Грыгаровіч у 1811–1815 гг. працаваў выкладчыкам грэчаскай і лацінскай моў Магілёўскага павятовага духоўнага вучылішча. Падчас адпачынку ў сваіх бацькоў у Гомелі пазнаёміўся з вядомым мецэнатам графам М.П. Румянцавым, які, адзначыўшы здольнасці юнака, спрыяў яго далейшай адукацыі ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Закончыўшы яе са ступенню кандыдата багаслоўскіх навук, І. Грыгаровіч становіцца протаіерэем Гомельскага кафедральнага сабора. З 1831 г. ён, дзякуючы свай выдатнай працы, быў накіраваны ў Пецярбург, дзе служыць спачатку ў царкве лейб-гвардыі Фінляндскага палка, а потым у царкве А. Неўскага.

Яшчэ падчас навучання ў Пецярбурзе І. Грыгаровіч ўключаецца ў працу т. зв. Румянцаўскага гуртка – нефармальнага аб`яднання гісторыкаў і археографаў, меўшых сваёй мэтай выяўленне, збор і публікацыю гістарычных крыніц. Спачатку ён выконвае даручэнні М.П. Румянцава па пошуку і перакладу старажытных дакументаў, пасля распачынае актыўную даследчыцкую дзейнасць. Першай працай І.

Category: Uncategorized
|
Read More