Explore Sign in Sign up
Магілёў
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

Да 100-годдзя Максіма Танка

Published on Sept. 19, 2012 at 8:14 a.m. by XC


Вандроўка Магілёўскага ТБМ на радзіму Максіма Танка. Жнівень 2012 г.

Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 17 верасня 1912 г. у в. Пількаўшчына (сёння Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Старшыня праўлення Саюзу пісьменнікаў БССР (1971-90). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР (1969-89), старшыня прэзідыўму ВС БССР VI-VII скліканняў. Памёр 7 жніўня 1995 г.


Пількаўшчына - малая радзіма паэта

Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
- Прайсці праз вернасць.


Магіла Макісма Танка ў Пількаўшчыне


Родная хата паэта

Родная мова

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Чытайце пра Максіма Танка:

Класікі без глянцу: Максім Танк - кароль прэферансу

Куды зьніклі дзёньнікі Максіма Танка?