Explore Sign in Sign up
Магілёў
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Published on Feb. 21, 2007 at 2:17 p.m. by XC

Магілёўская гарадская суполка ТБМ напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы даслала лісты падзякі тым дзяржаўным арганізацыям, якія выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй працы.

Лісты былі адрасаваныя аддзяленню Беларускай чыгункі, гарадскому тралейбуснаму ды аўтобуснаму паркам, а таксама Управе адукацыі і культуры Магілёўскага гарвыканкаму.

* * *

Міжнародны дзень матчынай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш ў 1999 годзе. Менавiта 21 лютага было абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

На працягу трох апошніх стагоддзяў мовы выміраюць і знікаюць з узрастаючай хуткасцю. Сёння каля паловы ад 6000 моў, на якіх размаўляюць у свеце, знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Згодна з вынікамi апошняга перапiсу насельнiцтва, 74,5 % грамадзян Беларусi лiчаць роднай беларускую мову. Нягледзячы на гэта, па дадзеных манiторынгу лiнгвiстычнай камiсii Беларускага Хельсiнкскага камiтэта, беларуская мова сёння зведвае пэўныя цяжкасцi: яна амаль выключана са справаводства i з ужывання дзяржаўным чыноўнiцтвам; на жаль, адсутнiчае праграма падтрымкi i развiцця беларускай мовы; моваю большасцi масавых тэлеканалаў, рэкламы, вулiчных надпiсаў пакуль у асноўным з'яўляецца руская мова.

Тым часам Міжнародны дзень матчынай мовы мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялозе.

Па матэрыялах Радыё Свабода і ААН


Беларускамоўная аб'ява ў Магілёве

Category: Uncategorized

Разьвітаньне зь Лявонам Драздовым (фота)

Published on Feb. 13, 2007 at 10:47 p.m. by XC

У Магілёве 7-га лютага пахавалі старшыню суполкі Таварыства беларускай мовы вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно” Лявона Драздова. Вашай увазе фотарэпартаж з хаўтураў, а таксама архіўныя здымкі.

Фотарэпартаж

Архіўныя здымкі


Верасень 2006. Мосар, Глыбоцкі раён


Верасень 2006. Мосар, Глыбоцкі раён


На вечарыне ТБМ


Дзень хіміка


У двары дома з сям'ёй


Вёска Чэрцы, Лепельскі раён. У гасцях у краязнаўцы Валерыя Тухто


На фотапленэры у Ляўках


Кветкі на лецішчы у Сідаравічах. Фота Лявона Драздова

Category: Uncategorized

Магілёўскае ТБМ выйшла ў сеціва — www.mahilou.org

Published on Feb. 12, 2007 at 6:19 p.m. by XC

Магілёў мае новы, гэтым разам беларускамоўны, сайт — набраўшы ў браўзэры адрас mahilou.org, трапім на старонку мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф. Скарыны.

Цікавай выглядае гісторыя яе стварэньня. Па словах кіраўніка гарадзкой арганізацыі ТБМ Алега Дзьячкова, за апошні год у таварыства ўступілі з паўсотні новых сябраў, якіх ён нават ня бачыў на ўласныя вочы. Калі вырашыў пазнаёміцца з кожным асабіста, то патрапіў на трох студэнтаў Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту. Вось гэтыя маладыя хлопцы і прапанавалі свае паслугі ў стварэньні электроннай візыткі.

На ўвасабленьне ідэі ў жыцьцё спатрэбіўся ўсяго месяц. Цяпер частка сайту працуе ў тэкставым рэжыме. А ў плянах — стварэньне архіву, базы фотаздымкаў ды электроннай бібліятэкі, што будзе складацца з самых рэдкіх кніжак.

Моладзь зь нецярплівасьцю чакае запуску літаратурнай старонкі, дзе будуць разьмяшчацца творы маладых магілёўскіх паэтаў.

Category: Uncategorized

Вянок памяці: Лявон Драздоў

Published on Feb. 8, 2007 at 11:31 p.m. by XC

6 лютага ў Магілёве на 58-м годзе жыцьця памёр старшыня суполкі Таварыства беларускай мовы вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно” Лявон Драздоў. Учора яго пахавалі на Лаўсанаўскіх могілках.

Лявон Драздоў нарадзіўся 2 ліпеня 1949 году на Кругляншычыне. Па заканчэньні Ўфімскага нафтавага інстытуту вярнуўся ў Магілёў і ад 1973 году працаваў на аб’яднаньні “Хімвалакно” — займаўся пераважна прафсаюзнай дзейнасьцю. У яго засталіся дзьве дарослыя дочкі.

Большую частку працоўнага жыцьця спадар Драздоў аддаў прафсаюзнай працы. У 1981 годзе яго абралі намесьнікам старшыні прафсаюзнай арганізацыі аднаго з цэхаў прадпрыемства. Ад 1986 да 2005 году старшыняваў у прафсаюзным камітэце “Хімвалакна”. У сакавіку 2005 году паводле стану здароўя сышоў з пасады. Ад таго часу загадваў музэем і бібліятэкай прадпрыемства.

На “Хімвалакне” Лявона Драздова ведалі як апантанага барацьбіта за беларускую мову ды культуру. Зь ягонай ініцыятывы год таму ўтварылася суполка ТБМ, ейнымі сябрамі сталі дзесяцёра чалавек. Лявон Драздоў ладзіў на прадпрыемстве сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі. Гаворыць карэспандэнтка заводзкай малатыражкі “Трудовая слава” Галіна Пакроўская:

Пакроўская: “Ён быў у нас зацятым прыхільнікам адраджэньня ўсяго беларускага, таму падтрымліваў мерапрыемствы, якія расказвалі пра беларускую мову і пра беларускую літаратуру. Сюды прыяжджаў Арлоў, і Вольга Іпатава сюды прыяжджала”.

Category: Uncategorized
|
Read More

Заўчасна пайшоў з жыцця Лявон Драздоў (архіўныя здымкі)

Published on Feb. 6, 2007 at 3:46 p.m. by XC

6-га лютага заўчасна пайшоў з жыцця старшыня суполкі ТБМ Вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно” спадар Лявон Драздоў. Пахаванне адбудзецца 7-га лютага а 14.00, развітаньне – з 10.00 да 14.00, пр-т Шмідта, спартовы комплекс “Днепр”.

Леанід Іванавіч Драздоў (1949-2007)

Пра такіх людзей, як спадар Лявон, Уладзімір Караткевіч казаў: "Быў. Ёсць. Буду." Леанід Іванавіч Драздоў прысвяціў сваё жыццё служэнню беларускаму народу.

Фотаздымкі з архіву:


Рыцарскі фэст. Мірскі замак


Друцк


Вольга Іпатава падпісвае свой твор спадару Лявону


З удзельнікамі фэсту "Магутны Божа"


Уручэнне кветак старшыні рэспубліканскага ТБМ імя Ф. Скарыны Алегу Трусаву


Друцк. Побач мастак Рыгор Таболіч і фатограф Васіль Цітоў


Сустрэча на ВА "Магілёўхімвалакно" з гісторыкамі Алегам Трусавым і Валенцінам Голубевым


У полацкай Сафіі


Уладзімір Арлоў падпісвае сваю кнігу "Краіна Беларусь". Люты 2006


Пушкінскія Горы


Сярод удзельікаў вечарыны, прымеркаванай да 80-годдзя Валянціна Ермаловіча


Сустрэча на ВА "Магілёўхімвалакно". Злева направа: бард Эдуард Акулін, паэт Міхась Скобла, Паэтэса Антаніна Хатэнка, грамадскі дзеяч Ягор Фядзюшын, пісьменніца Вольга Іпатава і грамадскі дзеяч Лявон Драздоў


"Змееў камень". Чашніцкі раён


Экскурсію на друцкім замчышчы праводзіць Ігар Марзалюк

Category: Uncategorized

ТБМ прапануе стварыць помнік Льву Сапегу

Published on Feb. 5, 2007 at 11:56 a.m. by XC

Рада Таварыства беларускай мовы прыняла план дзеянняў на 2007 год. Сярод іх мерапрыемствы з нагоды знакавых падзеяў і славутых датаў.

Рада зацвердзіла тэкст ліста да Аляксандра Лукашэнкі, у якім змешчаныя прапановы ў справе святкавання 450-годдзя канцлера Вялікага княства Літоўскага, аўтара славутага Статуту ВКЛ Льва Сапегі.

Як паведаміў старшыня арганізацыі Алег Трусаў, месяц таму ТБМ накіравала прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму ліст з прапановамі, звязанымі са святкаваннем 450-годдзя Льва Сапегі. Тэкст ліста адрэдагавалі, і было вырашана накіраваць яго кіраўніку дзяржавы. ТБМ, у прыватнасці, прапануе аб’явіць конкурс на стварэнне помніка канцлеру ВКЛ і ўсталяваць яго ў адным з гарадоў Беларусі. У якасці прыярытэтных гарадоў прапануюцца Бешанковічы, Несвіж, Ружаны, Слонім, Ліда і Мінск, што маюць непасрэднае дачыненне да жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Акрамя таго, ТБМ прапануе прэзідэнту назваць імем гэтага выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча вуліцы, выдаць мастацкі альбом, правесці навуковую канферэнцыю і ўрокі ў школах, прысвечаныя Сапегу, а таксама надаць асаблівую ўвагу яго жыццю і дзейнасці ў рамках чарговых Дзён беларускай пісьменнасці.

Таксама грамадскае аб’яднанне заклікала грамадзянаў Беларусі штодзённа карыстацца беларускай мовай. Паводле словаў першай намесніцы старшыні Людмілы Дзіцэвіч, трэба падтрымліваць усіх, хто «ўжывае ў зносінах хаця б адно беларускае слова, у тым ліку чыноўнікаў».

Нагадаем, на сённяшні дзень ТБМ аб’ядноўвае больш за 5 тысяч чалавек, мае 110 рэгіянальных структур, палова з якіх — зарэгістраваныя.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі, парталу tut.by

Category: Uncategorized

2 лютага а 16.00: экскурсія па гістарычным цэнтры

Published on Feb. 1, 2007 at 11:22 p.m. by XC

У пятніцу 2-га лютага адбудзецца пешая экскурсія па гістарычным цэнтры Магілёва. Пачатак а 16.00 на плошчы Зорак насупраць кінатэатру “Радзіма”. Экскурсію праводзіць выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А.Куляшова Ігар Шаруха. Запрашаюцца ўсе ахвочыя.

Category: Uncategorized

Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота)

Published on Jan. 31, 2007 at 12:02 p.m. by XC

На выходных дэмакратычная грамадзкасьць Магілёва адзначыла 430-годзьдзе наданьня гораду Магдэбурскага права.

У памяшканьні „Кола сяброў” адбылася сьвяточная вечарына, арганізаваная Таварыствам беларускай мовы імя Францыска Скарыны (ТБМ). У якасьці вядучага імпрэзы выступіў старшыня гарадзкой арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў.

Гіторыкі Ігар Пушкін і Аляксандар Агееў распавялі прысутным пра асаблівасьці магрдэбурскага права ў Магілёве, акалічнасьці атрыманьня і пашырэньня яго ў горадзе. Трэба аддаць належнае выступоўцам — іхныя прамовы не нагадвалі нудныя лекцыі, слухаліся весела і цікава.

Потым сьпавалі барды Ігар Мухін і Васіль Аўраменка, чытала нямодныя вершы па-беларуску Тацьцяна Барысік і модныя апавяданьні на трасянцы Анка Упала. Экспрэсіўна выступіла з паэмай „Курган” Янкі Купалы былая акторка і выкладчыца Вучэльні культуры Ліля Кузьменка. Закрываў вечарыну выкладчык матэматыкі коласаўскага ліцэю Міхась Булавацкі. Ён выклікаў шчырыя аплядысмэнты прысутных уласным перакладам на беларускую мову верша Аляксандра Баля.

Магдэбурскае права надалі Магілёву ў 1577 годзе. Гэта дазволіла стварыць выбарныя ворганы самакіраваньня і гарадзкі суд — магістрат. Па прывілеях, якія атрымаў Магілёў, ён саступаў толькі сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні. Магдэбурскае права ў горадзе ліквідавалі пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і акупацыі ўсходняй Беларусі Расеяй.

Ян Маўзэр, Радыё Рацыя

Category: Uncategorized

Онлайн канфэрэнцыя з Алегам Трусавым

Published on Jan. 24, 2007 at 8:46 p.m. by XC

На сайце "Радыё Свабода" адбылася онлайн-канфэрэнцыя са cтаршынём Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым. Чытайце поўны тэкст цікавай гутаркі.

[ 19/01/2007 19:42 ]
Паважаны таварыш Трусаў! На кангрэсе дэмакратычных сілаў я не пагаджазся з Вамі адноснга таго, што дэмакратыя у нас можа усталявацці толькі праз беларускую мову. Напэўна, вы мелі рацыю. Бо і я зараз пачынаю разумець гэта. Увесь год вывучаў родную мову. Зараз хачу зрабіць інсцэніроўку паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", тую частку дзе размова ідзе аб пяалярстве. "Подгляд пчол". Патрэбен нам чалавек, якіб дапамог гэта зрабіць. У нас у псёлку шмат пчаляров - аматараў. Якія парады вы дадзіце па гэтаму пытанню. На жаль у нас у раёне няма актыву ТБМ. А пачыналі добра. Аднымі з першых. Як мне вядома. Жадаю поспехаў. Член ЦК ПКб (Калякіна) Мікола Петрушэнка.

Category: Uncategorized
|
Read More

У Магілёве прайшло “Беларускае пяціборства” для школьнікаў

Published on Jan. 6, 2007 at 6:46 p.m. by XC

У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя А.Куляшова прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва “Беларускае пяціборства-VI”. У шосты раз яго арганізавала і правяла гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы на чале з выкладчыкам Беларускага ліцэю імя Якуба Коласа Міхасём Булавацкім.

У сёлетнім пяціборстве ўзялі ўдзел 15 вучняў магілёўскіх школ ды ліцэяў, а таксама зь іншых школ вобласьці. Сярод удзельнікаў былі пераможцы матэматычных, моўных і іншых алімпіяд.

Як і ў мінулыя гады, удзельнікі пяціборства былі павінны разьвязаць матэматычную задачу, а таксама адказаць на пытаньні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і адной з дысцыплін цыклу “Прырода і Сусьвет”. Рашэньні ды адказы спаборнікі меліся падаваць у беларускай мове, якасьць якой таксама ўлічвалася падчас падвядзеньня вынікаў.

Міхась Булавацкі пра вынікі спаборніцтва паведаміў наступнае:

Міхась Булавацкі: “Вынікі ёсьць цікавыя і сумныя. Нескладаную матэматычную задачу да канца разьвязаць ніхто ня змог. У пададзеным фрагмэнце зь біяграфіі Янкі Купалы трэба было распазнаць паэта, што-нішто працытаваць зь ягонае творчасьці. Фрагмэнт быў узяты, калі Янка Купала хацеў скончыць жыцьцё самагубствам. На нашае зьдзіўленьне паэта распазналі. Пытаньне па гісторыі таксама ўразіла, але ў другім сэнсе. На гэтае пытаньне ніхто ня змог адказаць. Нядаўна быў зацьверджаны новы-стары герб Магілёва і нягледзячы на тое, што ён зацьверджаны, ніхто, як мы высьветлілі, з вучняў гісторыі герба ня ведае”.

Перамагла ў сёлетнім пяціборстве навучэнка з Дрыбіну Сьвятлана Дзянісенка. Міхась Булавацкі адзначыў, што яна цудоўна гаворыць па-беларуску, а таксама мае добрыя веды ў матэматыцы ды літаратуры.

Радыё Свабода

Category: Uncategorized