Explore Sign in Sign up
Магілёў
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

Магілёўскі летапісец ХХ стагоддзя

Published on Sept. 11, 2012 at 3:04 a.m. by XC

Ён нарадзіўся ў Магілёве, скончыў там школу і два курсы даваеннага Палітасветінстытута, доўгі час працаваў у музеі і ў Магілёўскім гістарычным архіве. Яшчэ да вайны, з 1930 года, стаў цікавіцца гісторыяй роднага горада, а з 1958 года, калі працаваў інжынерам тэхнічнага нагляду на будаўніцтве дарог і мастоў, пачаў збіраць матэрыялы па гісторыі Магілёва, каб напісаць яго гістарычны летапіс з ХІІІ па ХХ стст.

У Ленінградзе ў бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ён знайшоў арыгінальны рукапіс Хронікі горада Магілёва Трафіма Сурты і Трубніцкіх і цалкам перапісаў яго сваёй рукою, бо зняць копію са спарахнелага арыгінала было немагчыма. Філіповіч звольніўся з працы і 8 месяцаў днямі рабіў гэтую тытанічную працу. Усе факты па магілёўскай гісторыі ён выпісваў на асобныя карткі (12 тысяч картак), а таксама не выпускаў з рук фотаапарат і пакінуў у спадчыну Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею 2390 фотанегатываў.

Я пазнаёміўся са спадаром Іеранімам у верасні 1979 года, калі пачаў раскопкі магілёўскай ратушы. Ён вельмі зацікавіўся археалагічнымі раскопкамі і мы сталі абменьвацца інфармацыяй пра гістарычны цэнтр Магілёва, бо я перад раскопкамі сабраў цікавы матэрыял па гісторыі ратушы ў розных бібліятэках і архівах Вільні, Мінска, Магілёва, Масквы і Ленінграда. Запрашаў сп.

Category: Uncategorized
|
Read More

Гурток беларускай мовы запрашае 5 верасня

Published on Sept. 5, 2012 at 6:37 a.m. by XC

З імем Генадзя Бураўкіна звязаныя выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведае жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цэніць жывое слова, умее паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучыць свежа і шчыра.

Збор ў сераду а 18.30 на Замкавай гары (парк Горкага), а пасля ідзем у кавярню “Пекін”, дзе будзем піць гарбатку, есці марозіва, чытаць творы Бураўкіна і слухаць беларускія песні. Далучайцеся і прыносьце свае ўлюбёныя творы паэта!

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Тацяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 70-86-46)

Category: Uncategorized

Статут ВКЛ магілёўцы ўбачаць 31 жніўня ў Ратушы

Published on Aug. 31, 2012 at 6:04 a.m. by XC

Як паведаміў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, работа над электроннай копіяй Статута амаль завершана, і ў хуткім часе яна будзе размешчана на сайце музея. Больш падрабязна пра гэта магілёўцы даведаюцца на ўрачыстым мерапрыемстве. Таксама ў пятніцу госці музея ўбачаць цікавыя каштоўнасці, выкупленыя для экспазіцыі музея і не толькі.

На працягу прэзентацыі адбудзецца і прэс-канферэнцыя, асноўнымі тэмамі якой будуць наступныя пытанні:

- размяшчэнне Статута ў пастаяннай экспазіцыі, работа над электроннай копіяй Статута і яе размяшчэнне на сайце музея;
- працэс збору грошай на выкуп кнігі К.Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі", праблемы і перспектывы;
- арганізацыя дабрачыннага канцэрта для збору сродкаў на выкуп кнігі К.Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі";
- прэзентацыя каштоўнасцяў, выкупленых музеем і ініцыятарамі акцыі за апошнія 3 месяцы, і інфармаванне пра наступныя праекты.

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел: адміністрацыя музея, ініцыятар акцыі па выкупе Статута і інш. Андрэй Радкоў, эксперт Нацыянальнага гістарычнага архіва Зміцер Яцкевіч, прадстаўнік кампаніі Alpari ў Беларусі Аляксандр Сабодзін.

Запрашаюцца прадстаўнікі СМІ і ўсе ахвотныя!

Уваход у музей 31.08.2012 г. для ўсіх наведвальнікаў - бясплатны.

Category: Uncategorized

Быхаў стане сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2013 годзе

Published on Aug. 30, 2012 at 5:44 a.m. by XC

Дзень беларускага пісьменства з году ў год праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.


Быхаў. Замак Сапегаў. Пач. 17 ст.

Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі: 1994, 2003 – Полацк, 1995, 2004 – Тураў, 1996 – Навагрудак, 1997 – Нясвіж, 1998 – Орша, 1999 – Пінск, 2000 – Заслаўе, 2001 – Мсціслаў, 2002 – Мір, 2005 – Камянец, 2006 – Паставы, 2007 – Шклоў, 2008 – Барысаў, 2009 – Смаргонь, 2010 - Хойнікі, 2011 - Ганцавічы.

Сёлета свята пройдзе 1-2 верасня ў Глыбокім Віцебскай вобласці.


Быхаў. Галоўная сінагога. Помнік архітэктуры барока пач. 17 ст.

Нагадаем, Магілёўскае ТБМ выступала з ініцыятывай зрабіць сталіцай Дня беларускага пісьменства-2013 г. Касцюковічы, паколькі ўжо праз некалькі месяцаў пасля свята Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, які нарадзіўся ў лютым 1914 г. у Саматэвічах Касцюковіцкага раёна.

Разам з тым выказваем спадзяванне, што правядзенне свята ў Быхаве паспрыяе рэканструкцыі замка Сапегаў і выдатнага помніка абарончага дойлідства - сінагогі, што зробіць Быхаў турыстычный жамчужынай Магілёўшчыны.

Пры Быхаў чытайце на сайце radzima.org

Category: Uncategorized

Запрашаем на аглядавую экскурсію па Магілёве!

Published on Aug. 29, 2012 at 5:33 a.m. by XC

Маршрут: Замкавая гара - Гандлёвая плошча - вуліца Ветраная - вуліца Вялікая Садовая. Праводзіць экскурсію старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў. Запрашаюцца ўсе неабыякавыя да гісторыі роднага горада.

Музей гісторыі Магілёва збірае грошы на набыццё кнігі Казіміра Семяновіча "Мастацтва артылерыі". Жадаючыя могуць пасля экскурсіі далучыцца да гэтай справы і ахвяраваць на набыццё кнігі.

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Таццяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 70-86-46)

Category: Uncategorized

У Магілёве адзначылі юбілей Юзафа Крашэўскага

Published on Aug. 18, 2012 at 7:58 a.m. by XC

Распачаў сустрэчу пісьменнік і выкладчык Віталь Еўмянькоў, які падрыхтаваў цікавую фотапрэзентацыю, прысвечаную жыццю і творчасці выбітнага юбіляра. Каб лепш адчуць творчыя варункі, у якіх нараджаліся творы вялікага пісьменніка, паэта, кампазітара, грамадскага дзеяча і фалькларыста, была запрошана Лідзія Кастэнка, якая праспявала прысутным прачулую беларускую народную песню. Працягваў аповед пра няпростыя шляхі 19 стагоддзя вядомы магілёўскі гісторык Ігар Пушкін.

Напрыканцы імпрэзы настаўніца польскай мовы Магдалена Палючак прачытала ўрывак верша пісьменніка “Вежа” на польскай мове. Завяршылася ўрачыстасць паказам анімацыйнага фільма пра гісторыю Польшчы. Незвычайная постаць Юзафа Крашэўскага, знітаваная з гісторыяй Беларусі і Польшчы, для многіх з магілёўцаў стала сапраўдным адкрыццём.

Дзьячкоў Алег, старшыня Магілёўскага ТБМ


Алег Дзьячкоў


Віталь Еўмянькоў


Ігар Пушкін

Category: Uncategorized

Вечарына да 145-годдзя Мітрафана Доўнар-Запольскага

Published on Aug. 18, 2012 at 7:52 a.m. by XC

На вечарыне Вас чакае не толькі цікавая лекцыя гісторыка, але і адказ на самыя разнастайныя пытанні, ажыўленая дыскусія і прэзентацыя ўнікальных выданняў!

Госць вечарыны - Уладзімір Ляхоўскі - не толькі распавядзе пра беларускага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, але і прадставіць уласныя кнігі:


Ляхоўскі Уладзімір. Ад гоманаўцаў да гайсакоў

Ляхоўскі Уладзімір. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.)


Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)

Таксама на сустрэчы будзе прэзентаваны новы нумар часопіса “ARCHE”, у якім Уладзімір Ляхоўскі падрыхтаваў да друку вялікіія ўспаміны міністра Ўнутраных спраў ва ўрадзе БНР Кузьмы Цярэшчанкі.

Акрамя таго, Вы зможаце набыць наступныя выданні:

Сяргей Плахій. Рускі Вавілон. Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі
Міраслаў Янковяк. Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі
Дарыюш Купіш. Полацак 1579
Станіслаў Ліс-Блонскі. Балахоўцы
Алег Латышонак. «Нацыянальнасьць — Беларус». Другое выданне
Віцебскі краёвы слоўнік
Адам Бабарэка. Збор твораў у двух тамах
Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны
Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года
Марк Бартушка. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941-1944 гг. (перавыданне)
Кніга магістрата места Полацка 1727 г.
Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. Расійска-беларускі слоўнік

Прыходзьце, будзе цікава!

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)

Category: Uncategorized

Вандроўка на Дзень беларускага пісьменства-2012

Published on Aug. 12, 2012 at 8:41 a.m. by XC

Маршрут падарожжа: Магілёў-Глыбокае-Удзела-Мосар-Магілёў.

У вандроўцы мы наведаем сталіцу Дня беларукага пісьменства-2012 – горад Глыбокае (з праграмай свята вы можаце азнаёміцца тут), вёску Удзела (паглядзім батлейку і наведаем Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францысканаў), вёску Мосар (наведаем касцёл святой Ганны, вакол якога намаганнямі пробашча Юзаф Булькі (1925-2010) быў закладзены парк з прыгожымі раслінамі, мноствам кветак, фантанаў і садам камянёў; таксама ў Мосары знаходзіцца адзіны ў Беларусі антыалкагольны музей).

Ад’езд з Магілёва: 7.00 02 верасня 2012 г.
Вяртанне ў Магілёў: 23.00 02 верасня 2012 г.


Глыбокае - сталіца Дня беларускага пісьменства-2012


Касцёл Св. Ганны ў вёсцы Мосар


Батлейка ў вёсцы Удзела


Шклоў, Барысаў,Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы - у гэтыя гарады ў 2007-2011 гг. ладзіла вандроўкі Магілёўскае ТБМ


Успамін з мінулых вандровак

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)

Category: Uncategorized

Магілёўцы адзначылі юбілей Адама Мальдзіса

Published on Aug. 12, 2012 at 8:34 a.m. by XC

Блізу дваццаці чалавек на працягу 80 хвілін распавядалі пра цікавыя навуковыя і літаратурныя творы спадара Адама. Разглядалі фотаздымкі з тома серыі "Беларускі кнігазбор". Было прыемнай нечаканасцю, што большасці ўдзельнікаў гуртка было што сказаць пра навукоўца і яго цікавыя творы. Тым больш што Адам Мальдзіс вельмі грунтоўна займаўся пошукам каштоўнасцей, якія зніклі з Магілёва, ды ўвогуле Магілёўшчыне досыць шмат увагі надаецца ў працах нашага знакамітага навукоўца.

Магілёўцы вельмі спадзяюцца, што Адам Мальдзіс здолее ў хуткім часе наведаць наш старажытны горад.

Алег Дзячкоў, старшыня Магілёўскага ТБМ

Category: Uncategorized

Запрашаем на паходнік і прэзентацыю новай вандроўкі

Published on Aug. 12, 2012 at 8:31 a.m. by XC


На радзіме Якуба Коласа

Месца: Дом польскі (зав. Пажарны 3). Прыносьце, калі ласка, свае здымкі з вандроўкі.
Акрамя таго, на паходніку адбудзецца прэзентацыя новай вандроўкі, прысвечанай 100-годдзю Максіма Танка, якая адбудзецца 18-19 жніўня. На працягу новага падарожжа мы наведаем самы высокі касцёл Беларусі, скупнёмся ў самым вялікім беларускім возеры, дакранемся да 300-гадовага дуба на радзіме беларускай Жаны д'Арк, наведаем мясціны Максіма Танка і Янкі Купалы.


Касцёл Святой Троіцы ў Відзах

Выязджаем з Магілёва: 7:00 18 жніўня (субота).
Прыкладна ў 10:00 падбіраем удзельнікаў у Менску.
Начлег - на адным з азёраў Нарачаншчыны ў намётах.
Вяртаемся праз Менск у Магілёў 19 жніўня (нядзеля) прыкладна а 22:30.

Далучайцеся да нас Укантакце!

Category: Uncategorized