Explore Sign in Sign up
Магілёў
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

Запрашаем у вандроўку да 100-годдзя Максіма Танка

Published on Aug. 8, 2012 at 4:52 p.m. by XC


Касцёл у Відзах

Маршрут: 18 жніўня. Акопы (музей Янкі Купалы) - Пількаўшчына (радзіма Максіма Танка) - Мядзель - возера Нарач - возера Мядзель (начлег). 19 жніўня. Відзы - Відзы-Лаўчынскія - Дрысвяты - Опса. У маршруце магчымыя змены.

Выязджаем з Магілёва 7:00 18 жніўня (субота). Прыкладна ў 10:00 падбіраем удзельнікаў падарожжа ў Менску.
Начлег - на адным з азёраў Нарачаншчыны ў намётах. З сабой трэба мець ежу на першы дзень да вечара (вячэру гатуем на вогнішчы на стаянцы), спальнік, турыстычны дыванок, палатку (дамаўляемся групамі па некалькі чалавек).
Вяртаемся праз Менск у Магілёў 19 жніўня (нядзеля) прыкладна 22:30.


Максім Танк на Нарачы

Прыняўшы ўдзел у вандроўцы, Вы не толькі лепш спазнаеце нашу Беларусь, але і даведаецеся:

дзякуючы каму выйшаў адзіны зборнік Ларысы Геніюш за савецкім часам;
дзе знаходзіцца самы высокі касцёл Беларусі;
хто распрацаваў беларускі нацыянальны архітэктурны стыль;
якое яно - самае вялікае возера Беларусі;
даведаецеся, што такое серавадародныя крыніцы;
каго называюць беларускай Жаннай Дарк;
каму Адам Міцкевіч прысвяціў верш "Смерць палкоўніка",
а таксама атрымаеце безліч незабыўных уражанняў – далучайцеся!

Далучайцеся да нашай вандроўкі і Укантакце!

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)

Category: Uncategorized

Віншуем Адама Мальдзіса з юбілеем!

Published on Aug. 7, 2012 at 4:32 p.m. by XC

Шаноўны Адам Іосіфавіч!

Няхай заўжды Вас саграваюць усмешкі блізкіх і пяшчота сэрцаў, якія б'юцца побач з Вамі і дзеля Вас!

Няхай на душы ў Вас будуць радасць і спакой, у працы — поспех і павага, а ў сям’і - дабрабыт і ўзаемаразуменне!

Добрага здароўя, дабрабыту, міру і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў!

Няхай кожны дзень прыносіць Вам і Вашым родным моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць.

Вялікага Вам натхнення і самых вялікіх здзяйсненняў у Вашай нястомнай працы на карысць Беларушчыны!!!
Мы вельмі моцна любім і паважаем Вас!!!

Таксама пра Адама Мальдзіса чытайце тут.

Category: Uncategorized

28 ліпеня - 200 гадоў з дня нараджэння Юзафа Ігнацыя Крашэўскага

Published on Aug. 1, 2012 at 10:02 p.m. by XC

Юзаф Ігнацы КРАШЭЎСКІ (польск.: Jоzef Ignacy Kraszewski; 28 ліпеня 1812, Варшава - 19 сакавіка 1887, Жэнева; Псеўданімы: Б. Балеславіта; Др. Амега; К. Пастарнак) - беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст. Пісаў па-польску, лічыцца адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў. Пачынальнік польскай рэалістычнай прозы. Сябар Польскай АН у Кракаве (1872), Ганаровы сябар Чэшскай АМ (1873).

Брат Люцыяна Крашэўскага і Каятана Крашэўскага. Бацькі Ю. Крашэўскага паходзілі з Пружаншчыны і мелі тут родавы маёнтак. Юзаф Крашэўскі скончыў Свіслацкую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гадоў, сядзеў у віленскай турме. З 1833 жыў у маёнтку Доўгае каля Пружан (Берасцейская вобл.). З 1837 г. на Валыні, спачатку ў маёнтку Амельна, потым Гродэк, Губін, а ў 1853 г. - у Жытоміры. У Вільні 10 гадоў рэдагаваў часопіс "Athenaeum" ("Атэнэум"), у 1858 стаў рэдактарам "Gazety Codziennej", пазней "Gazety Polskieej". З 1859 перабраўся ў Варшаву. Калі пачалося паўстанне 1863-1864, Крашэўскі, баючыся арышту, назаўжды пакінуў Польшчу. 3 1863 у эміграцыі, жыў у розных гарадах Германіі, найбольш у Дрэздэне, дзе меў сваю друкарню. Выдаваў публіцыстычны штогоднік "Rachunki" ("Рахункі", 1866-70), часопісы. У 1884 асуджаны германскімі ўладамі за супрацоўніцтва з французскай разведкай. Вызваліўшыся пад залог, ён паехаў лячыцца ў Італію.

Category: Uncategorized
|
Read More

Гурток беларускай мовы запрашае 1 жніўня

Published on Aug. 1, 2012 at 9:42 p.m. by XC

А якія памылкі асабіста вы лічыце самымі частымі? А самымі грубымі? Шкоднымі? Смешнымі? І як, на ваш погляд, можна палепшыць мову?
Да сустрэчы у сераду а 19-й. Далучайцеся!

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Таццяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 70-86-46)

Category: Uncategorized

Рада Магілёўскага ТБМ

Published on July 27, 2012 at 10:05 p.m. by XC


Алег Дзьячкоў - старшыня Магілёўскага ТБМ

Павестка рады 30 ліпеня 2012 г.:

1. Справаздача аб дзейнасці Магілёўскага ТБМ (люты-ліпень 2012 г.) – Алег Дзьячкоў;
2. Святкаванне 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа - актыў;
3. Прэзентацыя кнігі У.Арлова "Краіна Беларусь";
4. Літпляцоўка – Аляксей Карпенка;
5. Сайт Магілёўскага ТБМ і падпіска на газету “Наша слова”- Юрась Каласоўскі;
6. Папулярызацыя беларускамоўнай адукацыі – Зміцер Салаўёў;
7. Гурток беларускай мовы - Таццяна Красоўская;
8. Прапановы па культуры мовы – Васіль Аўраменка;
9. Добраўпарадкаванне помніка Ц. Гартнаму і магіл сваякоў М. Гарэцкага ў Малай Багацькаўцы;
10. Выступы ва ўстановах горада;
11. Святкаванне юбілея Юзафа Крашэўскага (200 год);
12. Беларускамоўны імідж Магілёва;
13. Пытанне аб мэтазгоднасці правядзення “Пяцiборства для дарослых”.
14. Рознае.

Далучайцеся да нас Укантакце!

Category: Uncategorized

Дыярыуш Магілёўскага ТБМ

Published on July 25, 2012 at 8:05 a.m. by XC

28 чэрвеня. Фотавыстава "Сцежкамі Максіма-кніжніка", прысвечаная жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, адкрылася ў магілёўскім медыцынскім цэнтры "Новое зрение". Дагэтуль выстава экспанавалася ў бібліятэчным тэхнікуме імя А.С.Пушкіна.

29 чэрвеня. У бібліятэчным тэхнікуме імя А.С.Пушкіна для супрацоўнікаў бібліятэкі праведзена фотапрэзентацыя "Выбітныя мясціны Беларусі".

Category: Uncategorized

Гурток беларускай мовы запрашае 25 ліпеня

Published on July 24, 2012 at 9:06 p.m. by XC

А заадно мы даведаемся, якія грыбы растуць на Беларусі і якія беларускія назвы яны маюць. А для гурманаў у нас прыхавана некалькі нацыянальных рэцэптаў прыгатавання страваў з грыбоў.

Усім ахвочым падыхаць паветрам беларушчыны прапануем сустрэчу ў сераду а 19-й. Далучайцеся!

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Таццяна Красоўская (Velcom-8-029-393-14-61, гарадскі 70-86-46)

Category: Uncategorized

Выкупім кнігу Казіміра Семяновіча разам!

Published on July 24, 2012 at 6:55 a.m. by XC

Грошы, заробленыя валанцёрамі, будуць пералічаныя на рахунак музея і пойдуць на пакупку кнігі Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі” (Амстэрдам, 1651 г.). Каб запісацца на суботнік, можна тэлефанаваць па нумарах 22-99-46 (у працоўны час) альбо +375295457100 (Аляксей).

Арганізуецца таксама грамада з Мінску (кантакты: +375447481657 - Андрэй, +375292604625 - Зміцер).

Суботнік – праполка елачак – пройдзе на палігоне Магілёўскага лясгаса ў в. Красніца-2. У сярэднім кожны яго ўдзельнік зможа зарабіць на пакупку каля 45 тыс. бел. рублёў.

Збор удзельнікаў адбудзецца ў 08.00 перад Ратушай, а пасля працы (якая будзе доўжыцца прыблізна да абеду) усе ўдзельнікі запрашаюцца на экскурсію па ваколіцах. Маршрут: вёска Дашкаўка з наведваннем палаца Жукоўскіх – вёска Салтанаўка – Магілёў, Ратуша з экскурсіяй па музею, падчас якой усе ахвотныя змогуць падняцца на назіральную вежу і да вежавага гадзінніка.

Нагадаем, на гэты час збор сродкаў працягваецца, а пасля адмовы шэрагу прадпрыемстваў ад аказання спонсарскай дапамогі надзея займець першы асобнік гэтай кнігі ў Беларусі звязваецца толькі з грамадскай актыўнасцю. На 9 гадзін раніцы 23 ліпеня на рахунак музея паступіла прыблізна 500 еўра.

Таксама зараз працуе электронны кашалёк EasyPay № 32752117 (беларускія рублі).

Выкупім кнігу Казіміра Семяновіча разам!

Category: Uncategorized

Беларуская мова - асноўны падмурак нашай незалежнасці

Published on July 24, 2012 at 6:40 a.m. by XC

У нашым грамадстве цікавасць да лёсу і стану беларускай мовы не зніжаецца, а наадварот, узрастае, пра што сведчаць апошнія сацыялагічныя апытанні, і нават спрэчкі ва ўладных структурах па гэтым пытанні. Дастаткова прыгадаць палеміку ў СМІ паміж міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам і яго намеснікам Казімірам Фарыно наконт выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах краіны па-беларуску, незалежна ад мовы навучання. У выніку – Казімір Фарыно, які быў супраць беларускай мовы выкладання гэтых прадметаў, пакінуў сваю пасаду.

Сучасны стан беларускай мовы.
Мова вытрымала чарговы ўдар, які нанесены ёй арганізатары моўнага рэферэндума 1995 года. асабліва пацярпела сістэма адукацыі, у якой колькасць вучняў, што навучаюцца у школах скарацілася да 18-19%. Аднак беларуская мова захавала і ўзмацніла свае пазіцыі ў галіне культуры, на транспарце, у паштовай справе і асабліва ў інтэрнэце. Напрыклад, ужо некалькі месяцаў паспяхова дзейнічае новы партал ТБМ tbm-mova.by, які ўжо наведалі каля 25 тысяч чалавек з 40 краінаў свету. Павялічылася колькасць беларускамоўных чыноўнікаў ніжэйшага і сярэдняга ўзроўню.

Ці праўда, што беларуская мова – мова эліты і апазіцыі?
Значная частка беларускай эліты добра ведае родную мову і актыўна ёй карыстаецца пры нагодзе. Напрыклад, прэм’ер-міністр і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта вольна размаўляюць па-беларуску, а міністр культуры – Павел Латушка – пераважна на ёй размаўляе.

Category: Uncategorized
|
Read More

Запрашаем на рыцарскі фэст у Мсціслаў!

Published on July 23, 2012 at 10:15 p.m. by XC

Ужо 5-ы раз старажытны, але вечна малады Мсціслаў запрашае госцяў і жыхароў горада на свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў - 2012”.

Мсціслаў – адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі. Кожны куток, кожная сцяжынка горада – гэта нямыя сведкі вялікіх гістарычных падзей. І, напэўна, зусім не выпадкова стала добрай традыцыяй правядзенне свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» на Мсціслаўшчыне.

Двухдзённая праграма свята сярэднявечнай культуры з кожным годам становіцца больш насычанай і цікавай. У свяце плануецца ўдзел больш за 350 рыцараў з больш як 50 рыцарскіх клубаў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі з розных гарадоў Беларусі і Расіі, краін блізкага замежжа.


Праграма першага дня свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст."

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)

Далучайцеся да вандроўкі Укантакце

Поўную прагарму свята глядзіце тут

Category: Uncategorized