Explore Sign in Sign up
Магілёў
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

Вандроўка “На радзіму Мікешына, Вашчылы і Азімава”

Published on Sept. 27, 2012 at 6:39 a.m. by XC

На працягу вандроўкі (у маршруце магчымыя змены) мы наведаем шэраг цікавых мясцін, сярод якіх:


Крычаў
1)Жыдоўскія могілкі(19-пачатак 20 ст.)
2)Пятніцкая царква (сяр. 19 ст.)
3)Плябанія (сяр. 19 ст.)
4)Васкрасенская царква (к.19 ст.)
5)Народнае вучылішча (к. 19 ст.)
6)Рамеснае вучылішча (п. 20 ст.)
7)Рэшткі сінагогі (19 ст.)
9)Замкавая гара (17-18 ст.)
10)Свята-Мікольская царсква (к.19 ст.)
11)Палац Пацёмкіна (сяр. 18 ст.)
12)Вінакурня (к. 18 ст.)
13)Паштовая станцыя (сяр 19 ст.)


Клімавічы
1)Гасцінны двор (сяр. 19 ст.)
2)Дом Мяшчэрскіх (к. 19 ст., пры ім ёсць музей)
3)Царква Міхала Арханёла (к. 19 ст.)

Лазовіца
1)Драўляная царква (19 ст.)
2)Рэшткі каталіцкіх могілак

Родня
1)Рэшткі каменнай царквы (сяр. 19 ст.)

Мілаславічы
1)Царква (пач. 19 ст., папулярная месца сярод вернікаў, ёсць святыя мошчы)

Маляцічы
1) Габрэйскія могілкі
2) Рэшткі праваслаўных і каталіцкіх могілак.


Мікешын Міхаіл Іосіфавіч.

Нарадзіўся 9 лютага 1835 года ў вёсцы Максімаўка Клімавіцкага раёна. У 1843 годзе сям'я пераязжае ў горад Рослаўль.
Як высока лёс не ўзносіў вядомага скульцтара, ён не забыў сваю радзіму -Беларусь. Так Мікешын апісвае ў 1865 годзе наведванне горада Клімавічы, дзе пражывала яго сястра, якая пазіравала для напісання партрэтаў імператрыц і іх скульптурнага адлюстравання: "Здарылася мне быць на радзіме, у Беларусі, і трапіць у такі глухі гарадок, як Клімавічы, роўнага якому па беднасці, суму, бруду ці знойдзеш ва ўсей Расіі". У Клімавічах славуты скульптар быў запрошаны ў воінскую ўстанову на рэкруцкі набор. Мікешын не мог вытрымаць сцэны набору сялян у армію і таму ціхенька выйшаў, узяў альбом, аловак і намаляваў гэтую сцэну з натуры. Апошнія замалёўкі Мікешына аб Клімавічах адносяцца да 1892 г. Гэта "Паштовая эстафета". На працягу 27 год, дзе б ён ні знаходзіўся, што б ні тварыў, Мікешын вяртаўся ў Клімавічы, дзе нам пакінуў жывое сведчанне эпохі, жыццё, быт жыхароў Клімаўшчыны. Аб гэтым гавораць малюнкі, на якіх унізе надпіс "Клімавічы". Гэта "Беларуская дзяўчына", "Жаніх і нявеста" - 1865 г., "Дзед і баба", "Банкір і шляхціч" - 1866 г. і іншыя. У 1888 г. па праекту Мікешына быў узведзены помнік Б.Хмяльніцкаму ў Кіеве, пасля - помнік Кацярыне II у Пецярбургу. Усяго, што зрабіў Мікешын, не пералічыць.


У в. Пятровічы Клімавіцкага павета Гомельскай губерніі (сёння ў Шумяцікм раёне Смаленскай вобласці) у 1920 г. нарадзіўся пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў! Аўтар каля 500 кніг! Некаторыя тэрміны з яго твораў - robotics (рабатэхніка, робатыка), positronic (пазітронны), psychohistory ( псіхагісторыя, навука пра паводзіны вялікіх груп людзей) - трывала ўвайшлі ў англійскую і іншыя мовы. У англа-амерыканскай літаратурнай традыцыі Азімава разам з Артурам Кларкам і Робертам Хайнлайном адносяць да «Вялікай тройкі» пісьменнікаў-фантастаў!

Вашчыла Васіль Мацвеевіч (1690-?)
Нарадзіўся у 1690г. у в. Лобжа Крычаўскага павета Мсціслаўскага ваяводства (цяпер Клімавіцкі раён). Кіраўнік сялянскага руху (у 1740-я гады) і ўзброенага паўстання (28.08.1744 г.) супраць феадальнага прыгнёту ў Крычаўскім старостве.

Селянін в. Селішчы. Неаднаразова насіў уладальніку староства Радзівілу скаргі сялян на злоўжыванні і самавольства арандатараў, за што неаднаразова быў зняволены. Сваёй непрымірымасцю і актыўнай барацьбой супраць феадальнага ўціску заваяваў павагу і аўтарытэт жыхароў сваёй і суседніх вёсак, таму быў выбраны войтам вёскі Селішчы. У маі 1740 узначаліў першы ўзброены атрад з некалькіх сотняў сялян, да якога пазней далучыліся сяляне з іншых шляхецкіх уладанняў і з-за мяжы. У сярэдзіне 1741 г. у сялянскіх хваляваннях, якія ахапілі большую частку Крычаўскага староства, удзельнічала некалькі тысяч чалавек. Сяляне рабілі спробы знішчыць прадпрыемствы, грамілі маёнткі замежнай шляхты і ліхвяроў, знішчалі даўгавыя кнігі. У канцы 1743 – пач. 1744 гг. антыфеадальная барацьба прыняла характар узброеннага паўстання. У баях пад Крычавам і каля в. Царковішча войскі Гераніма Радзівіла разбілі дрэнна ўзброенныя сялянскія атрады і жорстка расправіліся з паўстанцамі. Вашчылу ўдалося ўцячы на Латакоўскі расійскі фартпост, адкуль ён быў пераведзены на Цімошынскую пагранічную заставу. Радзівіл запатрабаваў выдаць Вашчылу як сялянскага важака, які павінен адказаць за ўсе “ліхадзействы”. Каб не трапіць у рукі карнікаў, Вашчыла выдаў сябе за расійскага падданага. Пакуль ішло следства, ён сядзеў у Кіева-Пячэрскай крэпасці, дзе захварэў на дызентырыю і неўзабаве памёр.

Далучайцеся да нашай вандроўкі і Укантакце!

Ад'езд а 8-й з Касцерні!

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)